Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце падзення 6-гадовага хлопчыка з акна кватэры, размешчанай на трэцім паверсе дома ў Дзятлаве, паведамляе прэс-служба СК.

1 ліпеня каля 20:35 хлопчык разам з мамай знаходзіўся ў гасцях. На прапанову дарослых выйсці з імі на вуліцу адказаў адмовай. Застаўшыся ў кватэры адзін, гуляў у камп'ютарную гульню.

Па вяртанні дарослыя знайшлі хлопчыка каля дома, ён выпаў з акна кватэры. Медыцынскія работнікі хуткай дапамогі даставілі дзіця ў бальніцу з падазрэннямі на пераломы костак і пашкоджанні ўнутраных органаў. Пасля далейшых абследаванняў, праведзеных у Гродне, асцярогі дактароў не пацвердзіліся. Дзіця працягвае знаходзіцца пад дынамічным назіраннем.

Агледзеўшы месца здарэння і камп'ютар хлопчыка, следчыя ўстанавілі, што застаўшыся дома адзін, ён гуляў у агрэсіўную віртуальную гульню, што выклікае пачуццё страху і якая прадугледжвае выкананне каманд галоўнага героя.

Напалохаўшыся, хлопчык паспрабаваў выйсці з кватэры, але не здолеў адкрыць замок, заблакаваўшы яго. Пасля гэтага накіраваўся да акна і выпаў праз адкрытую фортку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0