У Маскве былі затрыманыя двое грамадзян Беларусі, якія з вясны бягучага года пражываюць на вакзалах расійскай сталіцы. Іх вінавацяць у тым, што ў неўстаноўленым месцы сякерай і малатком яны нанеслі множныя ўдары мужчыну. Ад атрыманых траўмаў той памёр, паведамляе агенцтва «Москва».

Супраць падазраваных распачатая крымінальная справа аб забойстве.

Раней памочнік кіраўніка ГСУ Следчага камітэта Расіі па Маскве Юлія Іванова паведаміла, што раніцай 8 ліпеня бягучага года ў вадасцёкавым канале паблізу могілак, размешчаных у 2-м Рошчынскім праездзе, было знойдзенае цела невядомага мужчыны сярэдніх гадоў. Пры аглядзе цела выяўленыя раны галавы.

11 ліпеня каля дома ў 2-м Рошчынскім праездзе былі затрыманыя двое грамадзян 1973 г. і 1990 г. нараджэння. Як высветлілася, яны пасварыліся са знаёмым і нанеслі яму цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?