Белгідрамет пачаў прадастаўляць гідралагічныя даныя ў новым фармаце, паведаміла БЕЛТА  начальнік аддзела інфармацыі і паліграфіі Белгідрамета Ганна Мацавіла.

pogoda.by

У прыватнасці, на сайце pogoda.by зменены выгляд інтэрактыўнай карты гідралагічнай абстаноўкі, дзе можна атрымаць інфармацыю аб інтэнсіўнасці змены ўзроўню вады за суткі і тэмпературы вады ў вадаёмах па кожным пункце назіранняў дзяржаўнай гідралагічнай сеткі. Такія даныя запатрабаваныя ў тым ліку ў аматараў рыбнай лоўлі і актыўнага адпачынку.

Арганізацыі і прадпрыемствы, якія эксплуатуюць гідратэхнічныя збудаванні, рыбгасы, іншыя зацікаўленыя суб'екты гаспадарання могуць звярнуцца з пісьмовым запытам у падраздзяленні гідраметэаралагічнай службы. Гідралагічная інфармацыя ў тэкставым, графічным або таблічным выглядзе прадастаўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам у галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0