Еўрапейскае агенцтва па ахове знешніх межаў ЕС Frontex прааналізуе прапанову Італіі, якая тычыцца новых працэдур абыходжання з нелегальнымі мігрантамі з краін Афрыкі і Блізкага Усходу, паведамляе Радыё Польшча.

Міграцыйны крызіс і сітуацыю на паўднёвых межах ЕС у аўторак у Варшаве ў штаб-кватэры Frontex абмяркоўвалі прадстаўнікі краін-сяброў арганізацыі. Міністр унутраных спраў Італіі Марка Мініці на днях выказаўся за тое, каб судны з выратаванымі бежанцамі ў Міжземным моры накіроўваліся таксама і ў іншыя краіны, а не толькі ў Італію. Як паведаміла прэс-сакратар Frontex Эва Манкюр, гэтай праблемай у цяперашні час займаюцца эксперты.

«У цяперашні час працуе экспертная група, якая аналізуе магчымасці ўвядзення новых працэдур, а таксама плануе аперацыі па абмежаванні наплыву мігрантаў у рамках аперацыі «Трытон»», — паведаміла прадстаўнік Frontex.

Паводле даных агенцтва, усяго ў 2016 годзе праз Італію ў краіны ЕС прыбылі каля 180 тысячы бежанцаў. За першыя шэсць месяцаў гэтага года на Апенінскі паўвостраў прыбыло 85 тысяч мігрантаў. Толькі на працягу мінулага тыдня ў Міжземным моры было выратавана больш за 10 тысяч бежанцаў, якія спрабавалі трапіць у Італію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?