Ад ледніка ў Антарктыдзе адкалоўся адзін з найбуйнейшых у гісторыі айсбергаў, паведамляе ВВС.

Плошча гэтага гіганцкага ледзянога поля — прыкладна 6000 кв. км. Па памеры айсберг супастаўны з мегаполісам. Для параўнання: плошча беларускай сталіцы складае 348,8 кв. км, Лондана — 1572 тыс. кв. км, Шанхая — 6340 тыс. кв. км.

Айсберг быў зафіксаваны амерыканскім спадарожнікам, які пралятаў у сераду над шэльфавым ледніком Ларсен С.

Навукоўцы чакалі гэтай падзеі: яны ўжо больш за дзесяць гадоў назіралі за ростам расколіны ў ледніку. З 2014 года прасоўванне расколіны паскорылася, і нараджэнне новага гіганцкага айсберга выглядала справай бліжэйшага часу.

У бліжэйшы час плоскі айсберг таўшчынёй каля 200 метраў далёка не сплыве, але сачыць за ім трэба: пазней цячэнні і вятры могуць панесці яго на поўнач, дзе ён можа пагражаць суднаходству.
-
Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску
-
Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна
-
Перасылка рылса ў інстаграме можа вас выдаць. Гэтую функцыю нельга адключыць, але можна абараніць сябе — вось як
Каментары