У ЗША ва ўзросце 72 гадоў памёр былы чыноўнік ФІФА Чак Блэйзер. Ён быў адным з найбольш вядомых фігурантаў справы аб карупцыі ў футбольнай арганізацыі і прызнаўся ў атрыманні хабараў і дачыненні да адмывання сродкаў.

Блэйзер быў ключавым інфарматарам па справе аб карупцыі ў ФІФА і даў паказанні супраць многіх функцыянераў футбольнай арганізацыі, у тым ліку супраць Ёзэфа Блатэра.

Блэйзер у апошнія гады хварэў на рак. У 2015 годзе яму пажыццёва забаранілі займацца футболам.

Чак Блэйзер уваходзіў у кіруючы склад ФІФА з 1997 па 2013 год. Ён лічыўся адказным за папулярызацыю футбола ў ЗША, які за гэтыя гады ўвайшоў у лік найбольш папулярных відаў спорту ў Паўночнай Амерыцы.

У 2013 годзе праваахоўныя органы ЗША прад'явілі абвінавачванне Блэйзеру ў карупцыі. Ён вырашыў прызнаць віну і стаў даваць паказанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?