Супрацоўнікі ўніверсітэта правялі шэраг эксперыментаў па раскладанні біякампазітаў на аснове поліэтылену з рознымі расліннымі напаўняльнікамі. У якасці напаўняльніка быў выкарыстаны вытворчыя адкіды накшталт лускаў сланечніка, саломы, пшаніцы, пілавіння і гэтак далей. Пры асаблівай апрацоўцы гэтых адходаў і злучэнні з палімерамі на выхадзе атрымліваюцца біяраскладальныя матэрыялы, якія валодаюць ўласцівасцямі палімераў.

«Мы навучыліся ствараць новы клас матэрыялаў — палімерныя кампазіцыйныя матэрыялы з расліннымі напаўняльнікамі. Нашы матэрыялы дазволяць значна знізіць узровень забруджвання прыроды, паколькі мы выкарыстоўваем танныя прамысловыя адкіды, якія складаюць ад 30 да 70% масы гатовага кампазіта. Кошт гатовых матэрыялаў атрымліваецца на ўзроўні ці нават ніжэй за традыцыйныя палімеры. Работы па атрыманні такіх матэрыялаў зараз актыўна вядуцца ва ўсім свеце. У якасці напаўняльнікаў у ЗША выкарыстоўваюць кенаф, бавоўну, бананавыя валокны, шалупінне ад кавы; у Кітаі — бамбук, у Індыі — джут, а ў Бразіліі — сцеблы цукровага трыснягу. Але галоўная задача, якая стаіць перад усімі навукоўцамі, — сумясціць напаўняльнік з палімернай матрыцай так, каб атрыманы матэрыял валодаў высокімі механічнымі характарыстыкамі», — расказаў адзін з распрацоўшчыкаў матэрыялу Пятро Панцюхоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?