Улада5656

Макей пра расійска-ўкраінскі канфлікт: «Калі два браты б'юцца, трэці павінен памірыць іх»

Беларусь рыхтуе новыя ідэі ў мэтах садзейнічання міру ва Украіне, гаворыцца ў інтэрв'ю міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з іспанскаму выданню El País.

«Калі два браты б'юцца, трэці павінен памірыць іх, — сказаў міністр замежных спраў. — Мы не маглі застацца ў баку». Па яго словах, Беларусь рыхтуе новыя ідэі для таго, каб надаць новы імпульс мінскім дамоўленасцям.

«Мы вельмі зацікаўленыя ў тым, каб мірны працэс ва Украіне працягваўся больш дынамічна», — заявіў міністр. Ён растлумачыў, што абвастрэнне канфлікту акрамя таго, што прыносіць эканамічныя страты, стварае небяспеку ў сувязі з магчымай кантрабандай зброі і нелегальнай міграцыяй.

«Прэзідэнт Беларусі вылучыў шэраг ініцыятыў, але не ўсе яны былі падтрыманыя», — кажа міністр. Некаторыя «канфідэнцыйныя прапановы не атрымалі ніякага адказу».

Беларусь і яе кіраўніцтва было гатовае і да больш рашучых дзеянняў у пытанні садзейнічання ўрэгуляванні крызісу ва Украіне, сказаў Макей. Пасля Аляксандр Лукашэнка прапанаваў, каб Беларусь «узяла на сябе асноўную адказнасць» па забеспячэнні «жорсткага кантролю» на расійска-ўкраінскай мяжы. «Ідэя не была прынятая ні адным з бакоў», прызнае міністр, па словах якога гэтая памежная місія Беларусі магла б быць рэалізаваная «нашымі сіламі або з удзелам іншых».

«Падпісаныя 12 лютага 2015 года мінскія пагадненні здаваліся «прымальнымі для ўсіх, але потым, калі ўдзельнікі вярнуліся ў свае дзяржавы», пачаліся рознагалоссі, і «цяпер цяжка сказаць, хто мае рацыю». Павінен быць аб'ектыўны механізм, які дазволіць з дакладнасцю кантраляваць ступень выканання ўсіх дамоўленасцей, якія былі дасягнутыя або якія могуць быць дасягнутыя, і ў выпадку ўзнікнення праблемнай сітуацыі прыняць меры для яе вырашэння. Для гэтага неабходна правесці яшчэ адно пасяджэнне, незалежна ад месца яго правядзення, з магчымым удзелам іншых суб'ектаў, такіх, як ЕС і ЗША, і прымусіць ўсе бакі дасягнуць канкрэтныя дамоўленасці і сачыць за іх выкананнем».

Міністр не хацеў бы раскрываць дэталі, але запэўнівае, што «ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу будзе абмяркоўвацца Аляксандрам Лукашэнкам з украінскім калегам Пятром Парашэнкам, у бліжэйшы час у Кіеве». 

Каментары56

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня13

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп параіў Дзмітрыю Мядзведзеву не кідацца словамі пра ядзерную зброю6

ЗША перавялі свае блізкаўсходнія базы ў стан павышанай баявой гатоўнасці2

Як Радзім Гарэцкі прамяняў кар'еру ў Маскве на Мінск і не пашкадаваў. Гісторыя жыцця 96-гадовага віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук1

Пазняк: Выпускаюць толькі прарасійскіх людзей, а не беларускіх патрыётаў115

Лідар на Пірэнеях. З'явіўся «народны» рэйтынг устаноў, праз якія яшчэ можна атрымаць шэнгенскую візу5

Катар паспяхова адбіў ракетную атаку Ірана

«А Света то не рада!». У публікацыі пра Ціханоўскага адправілі мірыяды ботаў і распаўсюдзілі дыпфэйк17

Іран запусціў ракеты па вайсковых базах ЗША ў Катары5

«Гэта рызыкоўна, але пакідаць як ёсць таксама не варыянт». Фрыдрых Мерц падтрымаў удары ЗША па Іране1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня13

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць