Жаніх амерыканкі Бэкі Тэрні зрабіў ёй незвычайны падарунак на вяселле — магчымасць паслухаць, як б'ецца сэрца яе нябожчыка сына, піша Бі-бі-сі.

Сын Бэкі Трыстан памёр у 2015 годзе ва ўзросце 19 гадоў.

Яе жаніх Кэлі прывёў на цырымонію Джэйкаба Кілбі - маладога чалавека, у грудзях якога цяпер б'ецца сэрца Трыстана.

«Я пачаў планаваць гэты сюрпрыз з Джэйкабам за чатыры ці пяць месяцаў. Ён надзвычайны малады чалавек, — распавёў Кэлі Бі-бі-сі. - Мы заклікаем усіх стаць донарамі органаў. Гэта ратуе жыцці іншых людзей і назаўсёды змяніла наша».

40-гадовая Бэкі таксама паслухала біццё сэрца яе сына праз стэтаскоп, прыкладзены да грудзей Джэйкаба.

Джэйкаб распавёў, што гэта былі «абсалютна нерэальныя эмацыйныя» перажыванні для яго.

Для таго, каб зрабіць Бэкі сюрпрыз, Джэйкаб прарабіў шлях даўжынёй амаль 5 тысяч кіламетраў з Каліфорніі на Аляску.

На вяселлі яму была даручана роля аднаго з шафераў.

Да вяселля Бэкі размаўляла з Джэйкабам па тэлефоне, але ніколі не бачыла яго

Да вяселля Бэкі размаўляла з Джэйкабам па тэлефоне, але ніколі не бачыла яго

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0