Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ў пятніцу параўнаў сябе з былым прэзідэнтам Ірака Садамам Хусэйнам, пакараным пасля звяржэння рэжыму пры ўдзеле ЗША.

AFP

«Я падобны да Садама Хусэйна… жывога Садама Хусэйна», — заявіў Мадура, выступаючы ў Каракасе. Яго выступ нацыянальнае тэлебачанне транслявала. Як адзначае РІАН, пры гэтым ён быў апрануты ў плямістую ваенную форму і чырвоны дэсантны берэт.

Хусэйн, які таксама любіў ваенную форму, быў скінуты ў красавіку 2003 года пасля ўварвання ў Ірак войскаў кааліцыі на чале з ЗША і Вялікабрытаніяй. Вярхоўны суд Ірака выставіў яму абвінавачанне ў гібелі ў 1982 годзе 148 жыхароў вёскі Ад-Дуджэйль. Ён быў прысуджаны да смяротнага пакарання, прысуд быў прыведзены ў выкананне ў канцы снежня 2006 года.

У Венесуэле з пачатку красавіка ідуць масавыя пратэсты пасля пастановы Вярхоўнага суда сур'ёзна абмежаваць уладу нацыянальнай асамблеі парламента краіны. Прыхільнікі апазіцыі выйшлі на вуліцы з патрабаваннем адстаўкі членаў суда і правядзення датэрміновых выбараў. Яны таксама выступаюць супраць склікання ўстаноўчага сходу, лічачы гэта спробай змяніць канстытуцыю. Паводле афіцыйных даных, за месяцы пратэстаў у выніку сутыкненняў з праваахоўнікам загінулі больш за 90 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?