Незвычайны аксэсуар можна будзе наклейваць на павекі пры дапамозе адмысловага клею. Кантролер і акумулятар для іх працы будуць схаваныя ў валасах (таму ўладальнікі не занадта густой шавялюры будуць хадзіць з галавой, аблытанай правадамі).

Упершыню LED-вейкі прадэманстравалі ў Сан-Францыска. Іх аўтарам лічыцца дызайнер Цьен Фам. Прасачыўшы за станоўчай рэакцыяй гледачоў, ён вырашыў арганізаваць збор сродкаў праз Kickstarter. Стартап ужо прыцягнуў 120 000 даляраў, замест запланаваных 40.

F. lashes уяўляюць з сябе малюсенькія палоскі святлодыёдаў, якія мацуюцца па-над вейкамі. Адзіным іх недахопам з'яўляецца грувасткі акумулятар і кантролер. Святлодыёды пакуль маюць сем колераў і могуць пульсаваць у некалькіх рэжымах.

Арыенціровачны кошт моднага набору складзе 40 даляраў. Не выключана, што ўжо да канца наступнага года мы ўбачым накладны бліскучы макіяж на сусветных подыумах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?