Пячэрскі раённы суд Кіева выбраў народнаму дэпутату ад «Апазіцыйнага блока» Міхаілу Добкіну меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам да 14 верасня з магчымасцю ўнясення закладу ў памеры 50 млн грн. Як перадае УНІАН, адпаведнае рашэнне суд прыняў сёння.

УНІАН

«Прымяніць да Добкіна Міхаіла Маркавіча… меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам дзеяння ў межах гранічнага тэрміну дасудовага расследавання — да 14 верасня 2017 года ўключна», — сказала суддзя.

Пры гэтым заклад вызначаны ў памеры 50 млн грн (амаль $2 млн).

13 ліпеня Вярхоўная Рада дала згоду на пазбаўленне дэпутацкай недатыкальнасці, затрыманне і арышт Добкіна. Генпракуратура бачыць у дзеяннях Добкіна прыкметы наўмыснай змовы групы асоб для злоўжывання службовым становішчам і садзейнічання махлярству з мэтай завалодання 78 га зямлі ў Харкаве нарматыўным коштам больш за 220 млн грн (каля $8,5 млн).

Добкін адхіляе ўсе абвінавачванні і запэўнівае, што Харкаўскі гарсавет не прымаў супрацьзаконных рашэнняў, калі ён быў мэрам горада. 14 ліпеня Добкіну ўручылі апавяшчэнне аб падазрэнні. Пракуроры прасілі суд прызначыць Добкіну меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту з альтэрнатывай залогу ў памеры не менш за 150 млн грн (амаль $5,8 млн).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?