Дэзінтэграцыйны трэнд пераломлены, Брэксіт быў яго кульмінацыяй, пасля таго папулярнасць еўрапейскага адзінства вырасла практычна ва ўсіх краінах Еўрасаюза. 

Гэта вынікае з даследаванняў сацыёлагаў у розных краінах кантыненту. Як у «старой Еўропе», так і «новай» больш за 60% грамадзян выступаюць за членства сваёй дзяржавы ў ЕС. У Германіі і Польшчы гэты ўзровень дасягае нават 80%.

Вынятак складае Італія, дзе ўзровень падтрымкі сяброўства краіны ў Еўрасаюзе трымаецца на ўзроўні ніжэйшым за 50%. «Боцік» ніяк не выблытаецца са сваіх эканамічных праблем — гаспадарка краіны на Апенінах застапарылася на ўзроўні 1990-х. Гэта вынік таго, што раней краіна зашмат пазычала, жыла ў крэдыт. 

Краінам ЕС, нягледзячы на перыядычную палеміку, удаецца захоўваць устойлівае фінансаванне супольных інстытутаў.

Як паведамляе EU Observer, супольны бюджэт Еўрасаюза на 2018 год складзе €158,9 млрд у частцы выдаткаў і €144,4 млрд у частцы даходаў. Гэта рост на 0,6% і 7,4% адпаведна проці 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?