Суддзю Краснадарскага краявога суда (Расія) Алену Хахалеву западозрылі ў буйных тратах на вяселле яе дачкі, дзе выступалі зоркі расійскай эстрады. Пра гэта ў сваім інстаграме паведаміў адвакат Сяргей Жорын.

Адвакат апублікаваў відэазапіс з вяселля, на якім выступалі спевакі Мікалай Баскаў і Валерый Меладзэ.

«Гэта відэа мне даслаў чалавек, які прысутнічаў на гэтым мерапрыемстве. Паводле папярэдніх ацэнак, кошт гэтага мерапрыемства ацэньваецца прыкладна ў два мільёны даляраў. Там былая нейкая колькасць зорак эстрады першай велічыні, гэта адбывалася ў топавай установе Краснадарскага краю, таксама былі дарагія падарункі», — распавёў Жорын тэлеканалу Дождь. 

Эта свадьба за 2млн$ потрясла Краснодарский край. Это не просто пир во время чумы. Это плевок Вам в лицо!!! Нет. Всем нам! Это не свадьба детей олигархов. Это свадьба дочери действующей судьи Краснодарского краевого суда Елены Хахалевой. И она не просто Судья, а Член президиума Краснодарского краевого суда и Заместитель председателя! Утритесь все, кто трудится за 20тыс р в месяц, по 8 часов каждый день. Утритесь коллеги, которые ссылаясь на действующее законодательство пытаются отстоять правду в Краснодарском краевом суде. Я многое видел, но есть вещи, которые не перестают меня возмущать. Хамство и наглость людей, которые должны стоять на защите наших интересов. Есть старая шутка про адвокатов. Мол существуют такие Адвокаты, стоимость услуг которых настолько велика, что дешевле купить судью. В данном случае это не так. Это все, что нужно знать о Краснодарском правосудии. Репост, если Вы также как и я возмущены подобным хамством и наглостью. #насудила #краснодар #суд #закон

Публикация от Сергей Жорин (@advokatzhorin)

Вядома, што на вяселлі выступілі зоркі расійскай эстрады, сярод якіх - Кабзон, Мікалай Баскаў і Валерый Меладзэ. Па словах вядучага Андрэя Караулава артысты за выступы атрымалі каля 400 тысяч еўра. Паводле яго звестак, адным з падарункаў для маладых была машына Bentley.

Намеснік старшыні савета суддзяў Краснадарскага краю Уладзімір Кісляк заявіў «Коммерсанту», што афіцыйнага звароту з нагоды выдаткаў суддзі не паступала, а публікацыі ў сацсетках не з'яўляюцца падставай для правядзення праверкі.

Паводле дадзеных, апублікаваных на сайце Краснадарскага краявога суда, Алена Хахалева ў 2016 годзе зарабіла 2,6 мільёна расійскіх рублёў (43,5 тыс. даляраў). У яе ўласнасці - дом плошчай 66,7 квадратных метра і два зямельныя ўчасткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0