Паведамленне пра пажар прыватнага дома ў Беразіне паступіла ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сёння ў 00.14. Калі пажарныя прыбылі на месца, адкрытым полымем гарэла веранда.

Ратавальнікі пачалі тушыць, калі адбыўся выбух газавага балона.

Прапаршчык унутранай службы ў той момант знаходзіўся на пазіцыі ствольшчыка на адлегласці некалькіх метраў ад будынка. Адразу пасля выбуху калегі пабачылі, што ён ляжыць на зямлі без прытомнасці і пачалі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы.

Пацярпелы быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы, дзе пазней памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?