Пасольства Украіны накіравала ў Міністэрства замежных спраў Беларусі ноту ў сувязі з паказам трэйлера расійскага фільма «Крым» ў мінскіх кінатэатрах.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў прэс-службе місіі.

«Крым» быў зняты на грошы расійскага ўрадавага Фонду кіно. Яго рэжысёр — тэлевядучы Аляксей Піманаў.

У сюжэце — гісторыя кахання на фоне анексіі Крыма вясной 2014 года.

Беларусь фармальна не прызнала пераходу Крыма пад расійскую юрысдыкцыю. На выпушчаных у Беларусі картах Крым і Усходні Данбас па-ранейшаму абазначаюцца як тэрыторыя Украіны.

У той жа час Мінск прызнае за здзейснены факт тое, што Крым стаў часткай Расіі. «Украіна мусіць заставацца адзінаю, непадзельнаю і цэласнаю, але Крым дэ-факта сёння — частка Расеі, — заявіў Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў 2014 годзе. — Можна прызнаваць гэта ці не прызнаваць, але ад гэтага нічога не зменіцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?