Па колькасьці мэдаляў у пераліку на душу насельніцтва Беларусь на Алімпіядзе саступіла толькі Ямайцы, Славеніі, Нарвэгіі, Аўстраліі, Багамам, Ісландыі і Кубе.

Беларуская каманда ўзяла 19 узнагародаў пры тым, што ў Беларусі жыве 9.700 тыс. чалавек.

Вышэй за нас у такім рэйтынгу аказваюцца:

Ямайка (11 узнагародаў пры 2 млн 800 насельнікаў — зь іх 6 залатых, у тым ліку дзьве, разам з сусьветнымі рэкордамі, геніяльнага спрынтэра Усэйна Болта),

Аўстралія — 46 мэдалёў, зь іх 14 залатых, на 21 млн 300 тыс. насельніцтва,

Куба (24 мэдалі, 11 млн 400 тыс. жыхароў),

зямля паўночных вікінгаў Ісландыя (адзінае срэбра ў мужчынскім гандболе пры ўсяго 315 тыс. жыхароў — гэта памер Горадні),

а таксама Багамскія выспы, што атрымалі два прызавыя месцы пры сваіх усяго толькі 370 тыс. насельніцтва.

Славенія — 5 мэдалёў, 2 млн 200 тыс.,

Нарвэгія — 10 мэдалёў, 4 млн. 600 тыс.

Як бачым, жыцьцё на атоцы разьвівае спартовыя якасьці.

Самыя хуткія, дужыя, спраўныя індывіды жывуць, выходзіць, пераважна ў астраўных дзяржавах.
Гэта выспы Карыбскага басэйну зь іх кіпучым жыцьцём — пра норавы кубінцаў, багамак і жыхароў востраву рэгі ходзяць пагудкі. Гэта таксама Аўстралія, што зачыналася як месца высылкі злачынцаў з Брытаніі.

Пры такім пераліку ЗША з сваімі 110 мэдалямі і 305.000 мільёнамі насельнікаў аказваюцца толькі 44-я, а Кітай з роўненька сотняй і амаль паўтарамільярднай грамадой — аж 75-ы.

Беларусь заняла 16-е месца па колькасьці залатых узнагародаў, 13-е — калі лічыць па агульнай лічбе прызавых месцаў. Але як жа найсправядліва вымяраць посьпех у залежнасьці ад колькасьці жыхароў. Калі лічба бліскучых кружочкаў увогуле мае значэньне, вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?