Рада Еўрапейскага саюза ў панядзелак зацвердзіла часовыя гандлёвыя прэферэнцыі для Украіны. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Рады ЕС, піша УП.

«Сённяшнім рашэннем мы дазваляем экспартаваць больш украінскіх прадуктаў у ЕС. Наш абавязак — падтрымліваць Украіну і ўмацоўваць нашы эканамічныя і палітычныя сувязі таксама на фоне працяглага канфлікту», — заявіў Свен Міксер, міністр замежных спраў Эстоніі.

Паведамляецца, што меры ўступяць у сілу да канца верасня і будуць прымяняцца на працягу трох гадоў.

Нагадаем, 4 ліпеня Еўрапейскі парламент падтрымаў прапанову Еўрапейскай камісіі даць Украіне дадатковыя гандлёвыя прэферэнцыі.

Прэферэнцыі будуць уведзеныя на тэрмін да трох гадоў у якасці дадатку да Пагаднення аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю.

Ва Украіне разлічваюць на пачатак дзеяння часовых аўтаномных гандлёвых прэферэнцый Еўрапейскага саюза для Украіны восенню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?