Белстатам зроблена першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту (ВУП) за студзень-чэрвень 2017 года. Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 47,3 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах вырас на 1% да ўзроўню першага паўгоддзя 2016 года. Індэкс-дэфлятар ВУП склаў 107%.
Паводле звестак Белстата, аб'ём прамысловай вытворчасці за студзень-чэрвень вырас на 6,1%, да 43,3 млрд рублёў. Аб'ём сельгасвытворчасці скараціўся на 0,8%, да 5,3 млрд рублёў.
Улады Беларусі спадзяюцца па выніках 2017 года на прырост беларускай эканомікі на 1,7%. Міжнародныя фінансавыя інстытуты ў пачатку года прадракалі зніжэнне ВУП Беларусі на 0,5-1,5%.