Reuters.com

Reuters.com

Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка абвясціў пра заснаванне новай дзяржавы — Маларосіі.

Дзяржава заснавана ў межах Украіны (за выключэннем Крыма). Сталіцай Маларосіі абвешчаны Данецк, а Кіеў застаецца «гісторыка-культурным цэнтрам без статусу сталічнага горада».

Па словах Захарчанкі, «перазаснаванне краіны» дазволіць скончыць вайну ва Украіне. Пры гэтым, на яго думку, «сама назва Украіна дыскрэдытавала сябе».

Захарчанка таксама прапанаваў ўвесці ў новай дзяржаве надзвычайнае становішча на тры гады. На гэты час будзе забаронена дзейнасць палітычных партый, у гэты ж тэрмін павінны быць расследаваныя «злачынствы ў Адэсе, на Майдане, на Данбасе».

Як заявіў журналістам Аляксандр Захарчанка, заснаванне Маларосіі ініцыявалі «прадстаўнікі рэгіёнаў былой Украіны». Якіх менавіта рэгіёнаў, ён не ўдакладніў. Кіраўнік ДНР заўважыў таксама, што для рэалізацыі праекта спатрэбіцца падтрымка жыхароў Украіны і міжнароднай супольнасці.

У канстытуцыі «Маларосіі» будзе замацаваны пазаблокавы статус і курс на аднаўленне сувязяў з Расіяй, заявіў віцэ-прэм'ер самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі, міністр даходаў і збораў Аляксандр Цімафееў.

«Курс на далучэнне да Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі пры захаванні незалежнасці і суверэнітэту. Захаванне бязвізу ў выпадку згоды Еўрасаюза. Дэалігархізацыя, у тым ліку на заканадаўчым узроўні», - дадаў Цімафееў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?