Raiffeisen International Bank Holding AG 21 жніўня купіў на біржавым рынку 10 млн. 883 тыс. 484 акцыі «Пріорбанк» ААТ за $50 млн. 173 тыс. у Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), доля якога ў статутным фондзе «Пріорбанку» складала 13,5 працэнта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле грамадскіх сувязей банка.

Цана продажу 1 акцыі склала Br9739 пры намінале Br3350. Такім чынам, доля Raiffeisen International у «Пріорбанку» павялічана да 76,55 працэнта.

«Гэтая ўгода — лагічны крок па кансалідацыі капіталу банка стратэгічным інвестарам, Raiffeisen International Bank Holding AG, які выкупіў у 2003 годзе кантрольны пакет акцый Пріорбанка», — адзначылі ў аддзеле грамадскіх сувязей ААТ.

«Пріорбанк» ААТ — сябар RZB Group і даччыная кампанія Райффайзен Інтэрнэшнл Банк Холдынг АГ (Райфайзен Інтэрнэшнл). Райфайзен Інтэрнэшнл - поўнасцю кансалідаваная даччыная кампанія Райфайзен Цэнтральбанк Аўстрыя АГ (РЦБ), размешчанага ў Вене. РЦБ мае 68,5 працэнта акцый Райфайзен Інтэрнэшнл. Астатнія акцыі знаходзяцца ў свабодным абарачэнні і выстаўляюцца на Венскай фондавай біржы.

«Пріорбанк» ААТ утворана ў студзені 1989 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?