Трагедыя здарылася ў купальскую ноч у адным з аграгарадкоў Століншчыны.

Сямейная пара была ў гасцях у адзінокай 33-гадовай аднавяскоўкі. Выпівалі. Жонка адышла па гаспадарскіх справах, а калі вярнулася, заспела мужа ў недвухсэнсоўнай сітуацыі з гаспадыняй хаты.

Жанчына жорстка збіла абаіх — і мужа, і яго «пасію». Суперніцу жанчына біла палкай, пакуль тая не страціла прытомнасць. Затым жанчына накрыла яе гумавай покрыўкай і пайшла дадому.

Муж са зламанамі рэбрамі трапіў у траўматалогію.

А збітая жанчына цэлую ноч праляжала на вуліцы без прытомнасці. Раніцай яе знайшлі былы сужыцель і брат ды выклікалі хуткую. Маладую жанчыну даставілі ў рэанімацыю. У яе дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені, удар галаўнога мозгу, нутрачарапную гематому, агульнае пераахаладжэнне арганізма, тэрмічны апёк грудной клеткі…

Лекары змагаліся за яе жыццё, але шанцы былі невялікія. Праз два дні збітая жанчына памерла ў бальніцы.

Раўнівіца ўзята пад варту. Распачата крымінальная справа, жанчыне пагражае да 10 гадоў. Абцяжарвае віну і факт алкагольнага ап'янення ў момант здзяйснення злачынства.

«Збіраючыся ў ІЧУ, жанчына прыгатавала пакет адзення для сябе і пакет з рэчамі для мужа, у бальніцу», - паведамляюць міліцыянты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?