Першы прыз узяла Наста Манцэвіч — новае імя ў паэзіі.

Беларуска Наста Манцэвіч перамагла на міжнародным слэме (фэстывалі альтэрнатыўнай паэзіі) на «Махнофэсьце» ва ўкраінскім горадзе Гуляйполе.

Музычна-літаратурны фестываль «Дзень Незалежнасьці з Махно» праходзіў 23—24 жніўня.

25-гадовая Наста, якая, дарэчы, упершыню ўдзельнічала ў слэме, атрымала галоўны прыз — 300 грыўняў (каля 120 тыс. рублёў) і дзьве скрыні піва. Другое месца — у берасьцейца Сяргея Прылуцкага. У шасьцёрцы пераможцаў таксама Марыйка Мартысевіч і Віталь Рыжкоў з Магілёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?