Генерал-маёр Алег Двігалёў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Дагэтуль ён быў камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі.

Адпаведны указ 18 ліпеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

mil.by

Алег Двігалёў нарадзіўся 21 мая 1965 года на востраве Вітэ Паўночнаморскага раёна Мурманскай вобласці.

Пасля заканчэння ў 1987 годзе Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча СПА ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка разліку антэннага паста радыётэхнічнай батарэі зенітнага ракетнага дывізіёна, намесніка камандзіра радыётэхнічнай батарэі — афіцэра навядзення зенітнага ракетнага дывізіёна, начальніка ўлікова-аперацыйнага аддзялення — начальніка штаба мясцовай абароны склада ракетна-артылерыйскага ўзбраення і боепрыпасаў, начальніка ўлікова-аперацыйнага аддзялення склада ракетна-артылерыйскага ўзбраення і боепрыпасаў, старшага афіцэра групы апрацоўкі інфармацыі цэнтра аператыўнай выведкі каманднага пункта Войскаў СПА, старшага афіцэра групы апрацоўкі інфармацыі цэнтра аператыўнай выведкі цэнтральнага каманднага пункта, начальніка цэнтра аператыўнай выведкі цэнтральнага каманднага пункта.

Пасля заканчэння ў 2001 годзе Ваеннай акадэміі Беларусі ваенную службу праходзіў на пасадах намесніка начальніка па выхаваўчай працы цэнтральнага каманднага пункта Войскаў СПА, намесніка начальніка пункта вайсковай часці ВПС і войскаў СПА, камандзіра вайсковай часці — намесніка па баявым кіраванні начальніка Галоўнага штаба ВПС і войскаў СПА.

Пасля заканчэння ў 2008 годзе факультэта Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь ваенную службу праходзіў на пасадзе начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі ПЗАТК ВПС і войскаў СПА.

У чэрвені 2011 года быў прызначаны на пасаду начальніка галоўнага штаба — першага намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0