Здарэнне адбылося ў канцы мая ў Валожынскім раёне.

38-гадовы мужчына зайшоў у госці да знаёмага, які прапанаваў падзарабіць на халтуры. Разам селі за стол і пачалі выпіваць.

Праз некаторы час выпіўка закончылася, госць прапанаваў гаспадару схадзіць па спіртное і даў на гэта грошы.

Гаспадар прымусіў доўга сябе чакаць. Госць бачыць, што трэба спяшацца, каб паспець на аўтобус. Але як толькі пайшоў са двара, заўважыў гаспадара, які вяртаўся дадому. Пытаецца, дзе гарэлка. А гаспадар ужо п’яны і без гарэлкі.

Госць не вытрымаў, што яго грошы прапілі, не падзяліўшыся. Двойчы ўдарыў гаспадара, у выніку чаго зламаў яму ніжнюю сківіцу.

Госця прыцягнулі да крымінальнай адказнасці па артыкуле «Нанясенне менш цяжкіх пашкоджанняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?