19 ліпеня ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пачынаецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былога начальніка Веткаўскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Уладзіслава Антоненкі.

Ён абвінавачваецца ў хуліганстве. Інцыдэнт з удзелам Антоненкі здарыўся 25 красавіка ў Ветцы. У непрацоўны час міліцыянт прычапіўся да 16-гадовага падлетка, а пачуўшы штосьці непрыемнае ў адказ, пусціў у ход кулакі. Дабавіў начальнік хлопцу, калі на месца здарэньня прыехаў нарад міліцыі.

У маі падпалкоўніка звольнілі са службы за парушэнне правілаў прафесійнай этыкі.

Пасаду начальніка Веткаўскага РАУС Антоненка займаў з чэрвеня 2015 года. Да гэтага ў званні маёра служыў намесьнікам начальніка міліцыі. Здарэньне ў Ветцы расследавалі супрацоўнікі УСК Гомельскай вобласьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?