Як вядома, у 3-м раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з пражскай «Славіяй». Першы паядынак адбудзецца ў аўторак, 25 ліпеня, у сталіцы Чэхіі, на стадыёне «Эдэн». Стартавы свісток прагучыць у 20.00 па беларускім часе, паведамляе сайт БАТЭ.

Гульню ў адказ прыме «Барысаў-Арэна» ў сераду, 2 жніўня. Час будзе паведамлены дадаткова.

Пераможца двубою выйдзе ў плэй-оф кваліфікацыі, што гарантуе, як мінімум, групавы турнір Лігі Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0