Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска затрыманы 30-гадовы кіроўца прыватнай фірмы, які скраў 5 тысяч рублёў, якія належаць кіраўніку арганізацыі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

guvd.gov.by

guvd.gov.by

Гаспадар прыватнай фірмы папрасіў падначаленага перадаць свайму знаёмаму 1 тысячу рублёў і скрынку. Па словах уладальніка, што было ў скрынцы, ён кіроўцу не казаў.

Скрынка з-пад аргтэхнікі пад пячаткай не прыцягнула спачатку ўвагу супрацоўніка фірмы, калі ехаў на аўтамабілі на сустрэчу з патрэбным чалавекам. Але адкрыўшы яе, ён пабачыў 4 тысячы рублёў. Забраўшы ўсе грошы, ён прыпаркаваў службовы аўтамабіль на вул.Першамайскай, пакінуў ключы ад аўто ў машыне і ўцёк.

Пасля затрыманы растлумачыў супрацоўнікам міліцыі свой учынак цяжкім матэрыяльным становішчам.

У дачыненні да затрыманага заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.205 ( «Крадзеж»). Санкцыя гэтай часткі артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0