Грамадства4848

За феерычныя адказы Случаку на кіраўніцу футбольнага клуба склалі два пратаколы

Пару тыдняў таму інтэрнэт рассмакоўваў яркія цытаты старшыні рады «Граніта», колішняй прэс-сакратаркі футбольнага клуба Марыны Быстрай. У лісце Случаку спадарыня Быстрая вырашыла не стрымлівацца і выказаць Ігару ўсё, што пра яго думае.

Ігар Случак. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Чарговы ваш ліст толькі пацвярджае маю рацыю ў дачыненні да таго факту, які вы дрэнны юрыст. Вы займаецеся нікому не патрэбнай справай, не трэба здавацца разумнейшым, чым вы ёсць на самай справе. Да разумнага чалавека вам яшчэ вельмі далёка. У сваіх лістах вы хоць бы пісьменна вызначылі тое права, якое вы хочаце рэалізаваць зыходзячы з нормаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пакуль жа ў вашых лістах адлюстраванне чалавека, які мае ўзровень развіцця — дзіцячы сад ясельная група», — напісала ў афіцыйным адказе Марына Быстрая (на фота ніжэй).

Гэта не першы ліст Ігару ад старшыні рады «Граніта», перапіска цягнецца даўно. Спачатку спадарыня Быстрая адказвала прынцыпова па-руску. На беларускую мову яна перайшла пасля таго, як на яе склалі пратакол за адмову адказваць па-беларуску.

З ліста, атрыманага днямі з Лунінецкага райвыканкама, вынікае, што Марыну Быструю чакаюць яшчэ два адміністрацыйныя працэсы. На гэты раз — за адказ не па тэме звароту, бо Случак не прасіў вучыць яго жыццю.

«У дачыненні да старшыні Савета Лунінецкага раённага грамадскага аб’яднання «Футбольны клуб «Граніт-Мікашэвічы» Марыны Быстрай за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян i юрыдычных асоб пачаты два адміністрацыйныя працэсы па арт. 9.13. КаАП Рэспублікі Беларусь.

Дадаткова паведамляем, што ў грамадскае аб’яднанне накіравана хадайніцтва аб прыцягненні старшыні Савета Лунінецкага раённага грамадскага аб'яднання «Футбольны клуб «Граніт-Мікашэвічы» Марыны Быстрай да дысцыплінарнай адказнасці за дапушчаныя парушэнні патрабаванняў актаў заканадаўства пры працы са зваротамі.

Разам з гэтым, адзначана неабходнасць прыняцця неадкладных мер па належнаму разгляду вашых зваротаў ад 7 чэрвеня 2017, 17 чэрвеня 2017, разгледзеўшы іх паўторна», — гаворыцца ў лісце за подпісам кіраўніка спраў Лунінецкага райвыканкама Аляксандра Грамыкі.

Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб зваротах — штраф ад 4 да 10 базавых велічыняў.

Атрымаўшы ад Марыны Быстрай некалькі зняважлівых лістоў, Случак таксама звярнуўся са скаргай у Брэсцкі аблвыканкам і пракуратуру. Адказы яшчэ не прыйшлі.

«Здаралася, па 20 пагроз на дзень ад расіян прыходзіла» — гутарка з культавым абаронцам мовы Ігарам Случакам

Каментары48

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі18

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ5

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць