Саудаўская мадэль Хулуд арыштаваная за відэа, на якім яна ў кароткай спадніцы гуляе па старажытным форце Ушайкір. Хулуд не адмаўляе, што прагулка была, аднак сцвярджае, што ролік выклалі ў сацыяльную сетку Snapchat без яе ведама, паведамляе ВВС.

Пра тое, што дзяўчыну затрымалі, паведаміла паліцыя Саудаўскай Аравіі. На допыце Хулуд распавяла, што вірусны ролік «апублікаваны ў акаўнце, які прыпісаны ёй без яе ведама».

Пры гэтым яна паведаміла, што ўвесь час яе суправаджаў мужчына-сваяк, што адпавядае законам Саудаўскай Аравіі.

У паведамленні гаворыцца, што справай Хулуд занялася генеральная пракуратура Эр-Рыяда. У выпадку, калі дзяўчыну прызнаюць вінаватай, ёй пагражае штраф і турэмны тэрмін.

«Тое, што Саудаўская Аравія працягвае пераследаваць жанчын за іх выбар адзення, кажа аб тым, што ўлады нікуды не прасунуліся са сваімі патэрналісцкімі і дыскрымінацыйнымі поглядамі», — сказала Сара Лі Уітсан, дырэктар па Блізкім Усходзе праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

«Планы Саудаўскай Аравіі па змене грамадства і пашырэнні правоў жанчын ніколі не стануць рэальнасцю, пакуль улады пераследуюць жанчыну за выбар адзення», — дадала яна.

***

Саудаўскія ўлады заявілі, што Хулуд адпушчаная на волю. Пра гэта піша газета Time.

Як паведамляецца, паліцыя вызваліла дзяўчыну ў аўторак вечарам пасля некалькіх гадзін допыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?