У мінулым годзе open-air LIDBEER-2016 стаў найбуйнейшым фестывалем краіны: у Лiду прыехалі больш за 100 000 гасцей з усёй Беларусі і суседніх краін, а выступы музыкаў гала-канцэрта пабачылі і пачулі каля 60 000 гледачоў. Гэтай восенню LIDBEER вяртаецца ў новым фармаце і адбудзецца ў сталіцы броварства — горадзе Лiда — 9 верасня. І як ужо стала добрай традыцыяй, фестываль здзіўляе гучнымі імёнамі: на галоўнай сцэне выступяць найлепшыя сучасныя гурты Беларусі, Расіі і Украіны: «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля», «Lumen» і «Океан Ельзи»!

LIDBEER-2017: размаўляем па-беларуску

У 2017 годзе open-air LIDBEER загучыць на беларускай мове. Арганізатар фестывалю ААТ «Лідскае піва» — адзін з найбуйнейшых бровараў краіны, які з 1876 года дзейнічае бесперапынна, цешыць спажыўцоў высакаякаснымі і разнастайнымі гатункамi піва і безалкагольнымі напоямі. У 2016 годзе кампанія «Лідскае піва» ажыццявіла рэбрэндынг флагманскай лінейкі піва ЛІДСКАЕ® і пачала камунікаваць са сваімі спажыўцамі на беларускай мове. Фестываль LIDBEER таксама падтрымае гэтую ініцыятыву: будзе выпушчана адпаведная атрыбутыка, і камунікацыя з гасцямі будзе весціся па-беларуску.

Інтэрактыўны фармат

Галоўная асаблівасць фестывалю — гэта інтэрактыў. Кожны ахвотны можа стаць удзельнікам найбуйнейшага open-air краіны. Для гэтага трэба запоўніць зваротную форму і адправіць заяўку на ўдзел у фестывалі. Калі вы робіце прыгожыя вырабы, гатуеце смачныя стравы, з лёгкасцю заваёўваеце ўвагу дарослых і дзяцей сваімі гульнямі альбо лічыце, што ваш гурт стане вядомым на ўвесь свет — LIDBEER-2017 чакае вас.

І добрая навіна для музыкаў вольнай сцэны: гурт, які набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае запрашэнне адкрыць галоўную сцэну LIDBEER-2018!

Заяўкі на ўдзел у фестывалі прымаюцца з 7 чэрвеня па 21 ліпеня 2017 года. Галасаванне за ўдзельнікаў пляцовак фудкорта, забаваў і маркету будзе праходзіць з 22 ліпеня па 4 жніўня, а за музыкаў вольнай сцэны з 22 ліпеня па 22 жніўня.

Фудкорт і іншыя фестывальныя зоны

У гэтым годзе фудкорт павялічыцца больш чым у два разы. Працаўнікоў на фудкорце таксама будзе больш. Такім чынам, хуткасць абслугоўвання павялічыцца. Выбар ежы будзе самы разнастайны: ад бургераў і шашлыкоў да дамашніх страў. Як і у мінулым годзе, піва можна будзе купіць як у асобных пунктах фудкорта, так і ў пунктах з ежай.

Санітарная зона таксама павялічыцца амаль у тры разы. Для гасцей фестывалю будзе працаваць вялікі кемпінг, у якім кожны ахвотны зможа застацца на начлег.

Арганізатары рыхтуюць яшчэ больш забаў: цікавы квэст па Лідзе і фестывальных актыўнасцях, дзіцячая пляцоўка, лунапарк, фотазоны, камандныя квізы, моўныя гульні і шмат іншага. А таксама бескаштоўна госці фестывалю змогуць наведаць найстарэйшую піўную вытворчасць у Беларусі — завод «Лідскае піва». У самым канцы вечара ўсіх гасцей чакае вялікі феерверк, які адзначыць завяршэнне вялікага свята пад назвай LIDBEER-2017!

Вялікі гала-канцэрт за 10 рублёў

У гэтым годзе зона гала-канцэрта рэфармуецца ў камфортную пляцоўку з асобным фудкортам, продажам піва, цікавымі забавамі і вялікай санітарнай зонай. Гэта выклікана тым, што арганізатары фестывалю нададуць яшчэ больш увагі бяспецы і камфорту гасцей падчас гала-канцэрта, а таксама няўхільна будуць сачыць за якасцю паслуг іншых удзельнікаў фестывалю. LIDBEER-2017 імкнецца стаць адным з найлепшых open-air у Беларусі і Еўропе, менавіта па гэтай прычыне ўсім арганізацыйным момантам надаецца вялікае значэнне.

Закрываць фестываль будуць гучныя музыкі — «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля», «Lumen», «Океан Ельзи»! Квіткі на пляцоўку гала-канцэрта, на якім госці мерапрыемства пачуюць неверагодныя выступы музыкаў, каштуюць 10 рублёў. Набыць іх без камісіі можна на сайце lidbeer.by.

«Петля Пристрастия»

За амаль 15 год існавання гэты гурт можна назваць тварам сучаснай беларускай рок-сцэны. Яны не баяцца эксперыментаў, гастралююць па ўсей Беларусі, Расiі і Украіне. Апошні студыйны дыск «Мода и облака» ў 2016 годзе быў названы найлепшым альбомам года па версіі беларускай дзявятай музыкальнай прэміі парталу Experty.by. «Петля Пристрастия» таксама стаў гуртом года музыкальнай прэміі RockProfi — 2017.

«Крамбамбуля»

Вяртання гэтага беларускага гурта ўся краіна чакала 9 год. «Крамбамбуля» была заснавана ў 2002 годзе як сайд-праект Лявона Вольскага. У запісах песень, а таксама выступах бралі ўдзел Сяргей Міхалок, Аляксандр Кулінковіч i іншыя вядомыя музыкі. «Абсэнт», «Госцi», «Турысты» і іншыя песні ведае амаль кожны беларус. На рахунку «Крамбамбулі» шэсць студыйных альбомаў, апошні з якiх выйшаў у 2015 годзе. На першы сольны канцэрт за 9 год у Мінску квіткі разляцеліся літаральна за некалькі дзён.

Lumen

У наступным годзе гурт Lumen будзе святкаваць 20-годдзе. За свой доўгі музычны шлях калектыў запісаў 8 студыйных альбомаў, а іх выступы пабачылі ў многіх краінах свету. Lumen — жаданы гурт на любым фестывалі. Вядомасць гурту прынесла песня «Сид и Нэнси», якая і сёння застаецца візітнай карткай калектыву.

«Океан Ельзи»

Апагеем фестывалю LIDBEER стане выступ гурта «Океан Ельзи». Мільёны фанатаў па ўсім свеце аднагалосна заяўляюць: «Океан Ельзи» — найлепшы гурт сучаснасці! Кожны канцэрт Святаслава Вакарчука і гурта — гэта сапраўдны перформанс, харызма ў чыстым выглядзе, якая кожнага захапляе і натхняе. Любімыя хіты, шалёная энергетыка і яднанне ў адно цэлае — усё гэта на LIDBEER-2017!

LIDBEER-2017 чакае цябе! Будзе гучна!

Уваход на фестываль бясплатны.

Кошт квіткоў на пляцоўку гала-канцэрта па папярэднім продажы — 10 рублёў. Перад мерапрыемствам кошт квіткоў можа быць павялічаны.

Набыць квіткі можна на сайце lidbeer.by, а таксама ў білетнага аператара ticketpro.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0