У сеціве з'явіўся трэйлер крымінальнага трылера «Снегавік» паводле рамана нарвежскага пісьменніка Ю Несбё.

Фільм раскажа пра дэтэктыва Хары Холе, які расследуе загадкавыя забойствы ў Осла. Усе ахвяры маньяка былі замужнімі жанчынамі, а на месцы злачынства заўсёды з'яўляўся снегавік. Задача Холе — знайсці серыйнага забойцу.

Галоўныя ролі ў карціне выканалі Майкл Фасбендэр, Рэбека Фергюсан, Хлоя Сэвіньі, Шарлота Генсбур і Джэймс д'Арсі. Рэжысёр - Томас Альфрэдсан.

У пракат фільм выйдзе 26 кастрычніка 2017 года.

***

Хары Холе — паліцэйскі з Осла, галоўны герой 11 раманаў Ю Несбё. У маі выйшаў раман «Прага» (Tørst, Thirst). Раман «Снегавік» — сёмы ў серыі, быў напісаны ў 2007 г. Таксама Несбё — аўтар раманаў «Кроў на снезе», «Кроў на вадзе», «Паляўнічыя на галовы» (экранізаваны) і серыі дзіцячых кнігаў пра доктара Проктара.

Ю Несбе, фота Tore Meek

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0