За продаж латарэйных білетаў звольнілі супрацоўніка ДАІ ў Пінску. Замест таго, каб штрафаваць парушальнікаў, ён прымушаў іх купляць латарэйкі.

У траўні Берасьцейскі аблвыканкам выпусьціў лятарэю «За бясьпеку», і яе распаўсюдам занялася абласная ДАІ. За дробныя парушэнні правілаў дарожнага руху ДАІшнікі, замест складання пратаколу, прапаноўвалі кіроўцам набыць 10 латарэйных білетаў па 3 тысячы рублёў.

Кіроўцы пачалі пісаць скаргі. Пасля службовага расследавання некалькі службоўцаў ДАІ былі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці, а пінчука звольнілі за парушэнне службовай дысцыпліны».

Дарэчы, у Пінску падобныя выпадкі былі і раней.

Тры гады таму навязаныя ДАІшнікам латарэйкі аказаліся выйгрышнымі, і пакараны такім чынам кіроўца выйграў новы аўтамабіль і грошы.

Глеб Паўлоўскі, Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0