Падман адбыўся падчас краўдфандынгу. Стартап размясціў свае лічбавыя актывы (токены), якія маглі набыць інвестары. Існуюць прыклады, калі такім спосабам кампаніі за кароткі тэрмін збіралі велізарныя сумы дзякуючы папулярнасці крыптавалют.

Але ў выпадку з CoinDash усё выйшла інакш. Адразу ж пасля пачатку продажаў токенаў хакер падмяніў на сайце стартапа адрас кашалька, на які пералічваліся сродкі. Падман хутка выявіўся, прадстаўнікі кампаніі папярэдзілі інвестараў, каб яны не пераводзілі грошы. Аднак хапіла трох хвілін, каб на падроблены кашалёк была адпраўлена буйная сума.

Гэты крадзеж на сёння — адзін з самых буйных на рынку лічбавых валют.

Чытайце пра крыптавалюту: Топ-5 фактаў пра біткойны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?