Камбайн для збору ягад распрацаваны ў НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Новая тэхніка, якая цяпер праходзіць выпрабаванні, здольная якасна і без страт збіраць маліну, парэчку, чарнаплодную рабіну, іншыя ягады. Яна можа выцясняць з нашых плантацый дарагія агрэгаты італьянскай і польскай вытворчасці.

Камбайн заменіць працу 30 чалавек.

Камбайн заменіць працу 30 чалавек.

— Рабочая хуткасць камбайна — да кіламетра за гадзіну. Хутчэй нельга, проста аператары не будуць паспяваць прыбіраць тару, — канстатуе загадчык лабараторыі механізацыі вырошчвання пладовых і агароднінных культур, кандыдат тэхнічных навук Антон Юрын. — Выкарыстанне навінкі павышае механізацыю работ да 80%. Пасля завяршэння выпрабаванняў, а яны праходзяць паспяхова, выпуск камбайна для збору ягад плануецца наладзіць на эксперыментальным заводзе — структурным падраздзяленні цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0