Ілюстрацыйнае фота. Так выглядае ўжыўлены пад скуру чып (невялікі бугарок)
Для пачатку малады чалавек наладзіў уласны смартфон на блакаванне і разблакоўку узмахам рукі. У далейшым ён такім жа чынам хоча аплачваць праезд у аўтобусе, праходзіць праз турнікеты і дзверы, абсталяваныя кодавымі замкамі.
Ілюстрацыйнае фота. Падобны да гэтага чып імплантаваў сабе Канстанцін
Учынак будучага тэхніка-праграміста выклікаў кантрасныя водгукі ў інтэрнэт-асяроддзі — ад здзіўлення і кпінаў да ўхвалення і зайздрасці. Апытанне на адным з папулярных федэральных сайтаў паказала: 44% рэспандэнтаў не супраць прайсці па шляху Косці. Такіх, як ён, у Расіі вельмі мала, але піянеры чыпізацыі даводзяць: яна зручная і непазбежная, як і камп'ютарызацыя.