УСК па Мінску праводзіць праверку па факце гібелі рабочага УП «Мінскводаканал», паведамляецца на сайце ведамства.

Папярэдне выяўлена, што мужчына 1975 года нараджэння спусціўся ў каналізацыйны калодзеж на вуліцы Кульман. Праз некаторы час яму стала дрэнна. Калегі выцягнулі яго на паверхню і выклікалі хуткую дапамогу. Мужчына знаходзіўся ў прытомнасці, аднак яго стан пагоршыўся, і медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць рабочага.

Следчымі праведзены агляд месца здарэння, высвятляюцца ўсе абставіны трагедыі, прызначанае правядзенне экспертыз з мэтай высвятлення дакладнай прычыны гібелі мужчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?