Microsoft анансавала тэрмастат з Windows 10 і галасавым кіраваннем
Кампанія Microsоft прадставіла «разумны» тэрмастат для рэгулявання тэмпературы ў памяшканні. Прылада з назваю GLAS працуе на аперацыйнай сістэме Windows 10. Навінка была выраблена пры ўдзеле кампаніі Johnson Controls — стваральнікам першага электрычнага пакаёвага тэрмастату.
Апарат мае празрысты тачскрын, які дазваляе рэгуляваць тэмпературу ў памяшканні, правяраць узровень энергаспажывання і якасці паветра, а таксама праглядаць каляндар. GLAS выкарыстоўвае Windows 10 IoT Core — спецыяльную версію сістэмы, прызначаную для невялікіх прылад з чыпамі Intel і ARM.
Тэрмастат — элемент «разумнага дома», які дазваляе кіраваць мікракліматам у памяшканні (падтрымліваць зададзеную тэмпературу, вільготнасць і гэтак далей).
Ілья Параскевіч
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ