У Берасці выяўленыя 20 кампаній, якія займаліся рээкспартам польскіх яблыкаў у Расію. Паведамляецца, што фірмы, якія займаліся імпартам польскіх яблыкаў у Беларусь, звычайна рэгістравалі грамадзяне Расейскай Федэрацыі, піша Радыё Польшча.

Польскія яблыкі легальна імпартаваліся ў Беларусь, пры гэтым усе падаткі спраўна выплачваліся. Затым садавіна павінна былі прадавацца на беларускіх рынках, але, на самай справе, яе транспартавалі ў Расію. Пасля гэтага фірма-імпарцёр закрывалася, а затым адкрывалася новая.

Адной з такіх фірмаў на працягу месяца ўдалося правезці ў Беларусь, а затым у Расію больш за 300 грузавікоў польскіх яблыкаў. Паводле папярэдніх ацэнак, штомесячны абарот выяўленых кампаній перавышаў 2 млн даляраў.

Рассельгаснагляд падазрае, што летась з Беларусі ў Расію былі ўвезеныя 250 тысяч тон садавіны з краін, ахопленых расійскім эмбарга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0