Турысты пакінулі нумары і спяць на вуліцы, AP

Турысты пакінулі нумары і спяць на вуліцы, AP

Ля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Турцыі адбыўся магутны землятрус. Яго эпіцэнтр знаходзіўся каля курортных гарадоў Бодрум і Мармарыс.

Як паведамляе агенцтва Reuters, землятрус магнітудай 6,7 адбыўся ў Эгейскім моры, за 12 кіламетраў ад турэцкага курортнага горада Бодрум.

У выніку землятрусу адбылося невялікае цунамі. Асаблівай небяспекі не было, аднак пры гэтым усё роўна з'явілася перасцярога знаходзіцца далей ад пляжу.

У выніку землятрусу на курортнай грэчаскай выспе Кос, якая знаходзіцца недалёка ад турэцкага ўзбярэжжа, загінулі два чалавекі, яшчэ некалькі пацярпелі.

Па дадзеных уладаў правінцыі Мугла, у якой знаходзяцца як Мармарыс, так і Бодрум, ніякіх сур'ёзных разбурэнняў у выніку зафіксавана не было. У некаторых старых будынках расколіны.

Ёсць некалькі пацярпелых. Гаворка ідзе пра людзей, якія атрымалі нязначныя траўмы. Аднак пакуль няма дадзеных, ці былі сярод іх замежныя турысты.

Па дадзеных CNN Turk, агульная колькасць пацярпелых у Бодруме складае 70 чалавек. У асноўным гэта людзі пацярпелыя пры падзеннях. У Грэцыі траўмы атрымалі 160 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?