1 жніўня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля», паведамляе сайт Белпошты.

Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 грамаў уключна ў межах Беларусі.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 4 жніўня ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) у дзень нараджэння Янкі Брыля.

Мастак канверта і спецштэмпеля Мікалай Рыжы. Дызайн — Таццяны Кавалёвай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0