Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі праходзіць у Кіеве.

Мерапрыемства пачалося з цырымоніі афіцыйнай сустрэчы прэзідэнта Беларусі з удзелам вайскоўцаў роты ганаровай варты. Пасля выканання гімнаў дзвюх краін і прывітання членаў дэлегацый кіраўнікі дзяржаў накіраваліся ў будынак Адміністрацыі прэзідэнта Украіны, дзе правядуць перамовы ў фармаце сам-насам. Кіраўнікі краін абмяркуюць шырокі спектр пытанняў развіцця беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва.

Да афіцыйных перамоваў Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да помніка Вечнай Славы на Магілы Невядомага Салдата. Ён таксама наведаў мемарыял ахвяраў Галадамору, дзе ўсклаў сімвалічную кампазіцыю «Горщік»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?