У лютым у інтэрнэце з'явілася відэа канфлікту ў аўтобусе 88-га маршруту Мінска. Кантралёры папрасілі выйсці з салона двух безбілетніц. У адной з іх не было дакументаў. Паміж ёй і кантралёрам узнік канфлікт, падчас якога пасажырка збіла з кантралёра шапку, спрабавала сарваць камеру і ўкусіла. Пазней у дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу.

26 чэрвеня суд Заводскага раёна Мінска вынес ёй прысуд.

— Жанчына прызнана вінаватай па ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса РБ (Гвалт альбо пагроза гвалтам, знішчэннем або пашкоджаннем маёмасці ў дачыненні да службовай асобы […]), - паведамляюць у судзе. - Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў 1150 рублёў.

Акрамя таго, у суд з грамадзянскім пазовам звярнуўся і кантралёр. За прычыненую маральную шкоду суд пастанавіў спагнаць з безбілетніцы на яго карысць 100 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?