Сотні бутэлек піва і гарэлкі знішчылі ў сяле Жапалак на поўдні Кыргызстана. Мясцовыя жыхары выкупілі ўвесь алкаголь у вёсцы, адвезлі яго на сметнік. Для пэўнасці па пабітых бутэльках нават праехаліся на бульдозеры. 

На тое, каб выкупіць усю алкагольную прадукцыю ў мясцовых крамах, вяскоўцы сабралі амаль 300 тысяч сомаў. Гэта прыкладна $4000. Цяпер прадаваць спіртныя напоі ў кіёсках і крамах вёскі Жапалак забароняць. Прадаўцы, якія парушаць правіла, будуць аштрафаваныя на 10 тысяч сомаў, што складае каля $150.

Рашэнне аб гэтым жапалакцы прынялі на сельскім сходзе. Мясцовыя святары падтрымалі ініцыятыву актывістаў і заклікалі ўсіх астатніх адмовіцца ад ужывання алкаголю.

Прычынай такога радыкальнага рашэння вяскоўцаў стала нядаўняе трагічнае здарэнне. Адзін з жыхароў вёскі, напіўшыся, забіў сваю жонку. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?