president.gov.ua

president.gov.ua

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адзначае вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Украіны. Пра гэта ён заявіў сёння на перамовах з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Адначасова з перамовамі на вышэйшым узроўні сёння ў Кіеве праходзіць бізнэс-форум, дзе ўжо заключаны кантракты на $45 млн. «Да канца дня, думаю, мы і да ста дойдзем. Бо патэнцыял нашых дзяржаў найвялікшы», — упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў блізкі і дружалюбны характар адносін народаў Беларусі і Украіны. «Мы, рускія, украінцы — гэта ядро цывілізацыі ў гэтай частцы еўрапейскага кантынента», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што перад перамовамі наведаў музей Галадамору. Экскурсавод распавёў пра стаўленне беларусаў у тыя цяжкія гады да жыхароў Украіны: яны ішлі ў Беларусь, а беларусы дзяліліся апошнім. «Вось покліч продкаў, які казаў пра тое, што мы павінны дапамагаць адзін аднаму, мы павінны быць заўсёды разам адзін з адным. Гэта галоўнае. Нават не тыя кантракты, хоць яны і важныя. Гэта складае аснову нашых адносін, — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. — І я вам удзячны за тое, што вы надаеце гэтаму найсур'ёзную ўвагу. вы паставілі гэта ў аснову нашых адносін. Усё астатняе прыкладзецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?