У найбліжэйшыя дні будзе па-летняму цёпла, а тэмпературны фон адпавядаць ліпеньскім значэнням. Аднак надвор'е будзе няўстойлівае і без летніх навальнічных дажджоў не абыдзецца.

Пра гэта TUT.BY распавяла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

22 ліпеня, у суботу, ноччу і раніцай па паўднёвай палове Беларусі франтальныя раздзелы абумовяць дажджы, у многіх раёнах Брэсцкай, Гомельскай і месцамі па поўдні Мінскай вобласці навальніцы, моцныя дажджы. Днём дажджы чакаюцца толькі па Гомельшчыне. На астатняй тэрыторыі краіны пераважна без ападкаў.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад +10°С па поўначы да + 18°С па поўдні Беларусі, максімальная тэмпература днём +20 … 26°С.

У нядзелю, 23 ліпеня, ўмовы надвор'я ў асноўным вызначыць вобласць павышанага ціску, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе краіны ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8 … 14°С, па паўднёвым захадзе краіны +15 … 16°С, днём паветра прагрэецца да +21 … 28°С.

24 ліпеня, у панядзелак, чакаецца цёплае няўстойлівае надвор'е. Ноччу пераважна па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе +10 … 17°С, па паўднёвым захадзе +18 … 19°С, максімальная днём +22 …29°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0