Цяпер абсталяванне «лятучай» паліцыі ўключае ў сябе універсальныя дроны DJI Inspire, да якіх можна падключыць магутныя цеплавізійныя камеры і камеры маштабавання. Таксама выкарыстоўваецца маленькі Mavic drone ад DJI.

Старэйшы інспектар Джым Най, які ўзначальвае новую каманду, назваў запуск дрон-падраздзялення гістарычным крокам для паліцыі Вялікабрытаніі. Ён дадаў, што тэхналогія будзе выкарыстоўвацца для цэлага шэрагу задач, уключаючы дапамогу ў пошуку зніклых без вестак, фатаграфаванне і відэаздымку месцаў злачынстваў і буйных дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама будзе выкарыстоўвацца ў прыбярэжных і лясных раёнах для барацьбы з экалагічнымі правапарушэннямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0