Парламент Малдовы прагаласаваў сёння за прыняцце дэкларацыі аб вывадзе расійскіх войскаў з тэрыторыі Прыднястроўя. За дэкларацыю прагаласаваў 61 дэпутат.

Згодна з дакументам, знаходжанне на тэрыторыі краіны расейскіх войскаў ўяўляе сабой пагрозу для суверэнітэту, цэласнасці і незалежнасці Рэспублікі Малдова, перадае NOI.md.

«Дыслакацыя на тэрыторыі Малдовы значнай колькасці зброі і боепрыпасаў з Расійскай Федэрацыі з'яўляецца пастаяннай пагрозай у адрас краіны. Парламент заклікае міжнародных пасрэднікаў і назіральнікаў ініцыяваць палітычныя дыскусіі пра ператварэнне дзеючага міратворчага механізму ў грамадзянскую місію з міжнародным мандатам. Мы заклікаем Расійскую Федэрацыю завяршыць вывад войскаў і боепрыпасаў з Прыднястроўя, звяртаемся да ўсіх міжнародных арганізацый з просьбай падтрымаць ініцыятыву, накіраваную на пацвярджэнне суверэнітэту і дзяржаўнасці Рэспублікі Малдова», сказана ў тэксце дэкларацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0