Цела жанчыны знайшлі 10 ліпеня ў доме, дзе яна жыла летам.
Неўзабаве затрымалі і падазраванага — 27-гадовага мясцовага жыхара.
Паводле папярэдняй версіі, п’яны мужчына ноччу 10 ліпеня залез у дом праз акно і забіў жанчыну.
Прычынай сталі непрыязныя адносіны, паведамляюць следчыя. На целе жанчыны — шмат нажавых раненняў.
Цяпер мужчыну пагражае смяротнае пакаранне.