Мінадукацыі ўстанавіла пералік прадметаў школьных выпускных экзаменаў у 2017/2018 навучальным годзе. Спіс змяшчаецца ў пастанове Міністэрства адукацыі ад 7 ліпеня 2017 года №74.
Згодна з дакументам выпускнікі 9-х класаў будуць здаваць пісьмовыя іспыты па беларускай, рускай мовах і матэматыцы. Навучэнцы, якія засвоілі праграму сярэдняй адукацыі, у пісьмовай форме будуць іспытвацца па матэматыцы, а таксама па беларускай або рускай мове (на выбар). Вусна адзінаццацікласнікі будуць здаваць замежную мову і гісторыю Беларусі.
Пры гэтым вучні, якія вучыліся на мове нацыянальнай меншасці (польскай або літоўскай), дадаткова будуць здаваць пісьмовыя іспыты па гэтай мове.